14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег пройдзе на большай частцы тэрыторыі Беларусі 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом) чакаюцца ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень - месцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4-9 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 2 - плюс 3 градусы, максімальная ўдзень - 0-6 градусаў.-0-