Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2019, 11:47

Снег і слабая мяцеліца прагназуюцца ў асобных раёнах Беларусі 23 студзеня

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сераду, 23 студзеня, будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах Беларусі пройдзе невялікі снег, месцамі чакаецца слабая мяцеліца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Снег удзень чакаецца па Брэсцкай і Гомельскай абласцях. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень у паўднёвых раёнах чакаюцца парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў марозу, крыху халадней будзе па паўночным усходзе, дзе слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 15 - мінус 21. Удзень чакаецца 5-11 градусаў марозу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі