Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2019, 09:04

Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 2 снежня

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовы снег чакаецца ў Беларусі 2 снежня, на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі - у асноўным снег. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература ноччу складзе ад нуля да мінус 6, удзень будзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 2 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі