
Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 2 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 3 градусаў да плюс 1 градуса. Удзень тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.-0-