Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2021, 14:35

Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 14 студзеня

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 14 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, удзень месцамі чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 8-14 градусаў марозу, па паўднёва-заходняй палавіне - 2-7 градусаў са знакам мінус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі