30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 1 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман, галалёд, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с, уначы месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 8-10. Удзень будзе ад мінус 5 да плюс 1.-0-