Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2020, 14:43

Снег і да -5°С чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і да 5 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сёння метэаралагічныя ўмовы ў краіне фарміруе цёплая частка цыклону, названага нямецкімі сіноптыкамі "Таня". У такой сітуацыі тэмпературны фон на 3-5 градусаў перавысіць кліматычную норму", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 27 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога з поўначы Батнічнага заліва ідзе на Цвярскую вобласць Расіі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, удзень - ад нуля да плюс 6 градусаў.

У гэтыя выхадныя будзе адчувацца ўплыў атмасферных франтоў і халаднаватай паветранай масы, якая распаўсюджваецца з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца шмат аблокаў. У суботу, 28 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе снегу, мокрага снегу. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман, галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, удзень - ад мінус 2 да плюс 4 градусы.

У нядзелю, 29 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1, удзень - ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

"На наступным тыдні будзе пераважаць зімовы характар надвор'я. Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, тэмпературны рэжым у многіх раёнах Беларусі спачатку вернецца ў кліматычныя рамкі, а ў першыя дні каляндарнай зімы сярэднясутачныя тэмпературы нават будуць крыху ніжэйшымі за норму. На значнай частцы тэрыторыі ўсталюецца снежнае покрыва", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У панядзелак, 30 лістапада, умовы надвор'я прадоўжаць фарміраваць франтальныя раздзелы, якія ідуць з поўначы Еўропы. Таму на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7, удзень - ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

У аўторак і сераду, 1-2 снежня, надвор'е будуць фарміраваць арктычныя паветраныя масы і малаактыўныя франтальныя раздзелы. Атмасферны ціск вырасце, аблокі пачнуць рассейвацца, ападкаў стане менш. Толькі ў асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-7, пры праясненнях - 8-10 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 5 да плюс 1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі