
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і да плюс трох градусаў прагназуецца ў Беларусі 1 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, удзень з дажджом). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, удзень па захадзе парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 0 - мінус 5 градусаў. Удзень будзе мінус 3 - плюс 3 градусы.-0-