Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2023, 12:29

Снег і да +3°С чакаецца ў Беларусі 31 студзеня

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і да плюс 3 градусаў чакаецца ў Беларусі 31 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна, удзень з праясненнямі. Часам прагназуюцца ападкі, у асноўным снег, мокры снег, месцамі слабая мяцеліца. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 - плюс 2 градусы, а ўдзень ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі