Мікалай Снапкоў
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індустрыяльны парк "Вялікі камень" - узорны праект супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў у час сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі China Merchants Group, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы ўжо наведалі індустрыяльны парк "Вялікі камень", змаглі азнаёміцца з ходам рэалізацыі гэтага ўзорнага праекта супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў рамках рэалізацыі ініцыятывы старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Пояс і шлях". Кампанія China Merchants Group адна з першых пачала інвесціраваць у лагістычную інфраструктуру індустрыяльнага парка", - адзначыў Мікалай Снапкоў. Цяпер у партфелі кампаніі два інвестыцыйныя праекты.

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі высока ацаніў у цэлым супрацоўніцтва Беларусі і Кітая і звярнуў увагу, што ў мінулым годзе ўдалося дасягнуць гістарычнага ўзроўню тавараабароту з КНР. Разам з паслугамі гэта $8,5 млрд. "Лідары нашых краін адкрылі новую старонку, новую эпоху ў нашым супрацоўніцтве. Узровень нашых узаемаадносін узняты на найвышэйшую планку ўсепагоднага стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў ён.-0-
Фота Мікалая Пятрова