Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2018, 15:20

СМІ ў лічбавую эпоху трэба асаблівую ўвагу ўдзяляць пытанням этыкі і праўдзівасці інфармацыі - эксперт

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СМІ ў лічбавую эпоху трэба асаблівую ўвагу ўдзяляць пытанням этыкі і праўдзівасці інфармацыі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА саветнік інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента Выканкама СНД Ігар Зелянкевіч у час XIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні".

Паводле яго слоў, медыяфорум за гады існавання стаў статуснай пляцоўкай, дзе абмяркоўваюцца злабадзённыя пытанні ў сферы СМІ. І актуальнасць яе пацвярджае цяперашні форум, у цэнтры ўвагі якога лічбавы парадак дня медыяпрасторы. "Сёння, калі этычныя праблемы ўзрастаюць у сто разоў, неабходна аб'яднаць намаганні, каб вырашыць, як з дапамогай сучасных тэхналогій даносіць да чытачоў праўдзівую інфармацыю", - сказаў ён.

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы" праходзіць у Мінску. Мерапрыемствы адбудуцца 11-14 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.

У медыяфоруме ўдзельнічаюць амаль 300 чалавек, гэта прадстаўнікі каля 30 краін - не толькі СНД, але і далёкага замежжа. Упершыню на форуме будуць прадстаўлены такія краіны, як В'етнам, Манголія, Бангладэш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі