Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2018, 20:00

СМІ трэба аб'ядноўвацца ў барацьбе з фэйкавай інфармацыяй і непрафесіяналізмам - рэзалюцыя медыяфоруму

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СМІ трэба кансалідаваць намаганні ў барацьбе з фэйкавай інфармацыяй і непрафесіяналізмам. Гэта падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, прынятай удзельнікамі XIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўмовах глабальнага пераходу на лічбавы фармат імклівыя змяненні адбываюцца не толькі на трэку развіцця новых тэхналогій, але і ў формах і метадах журналісцкай дзейнасці, гаворыцца ў дакуменце. "У інфармацыйнай прасторы назіраецца дынамічнае ўзаемапранікненне традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльных медыя. На фоне новых тэхнічных магчымасцей самарэалізацыі асобы расце ў цэлым роля грамадскасці ў фарміраванні аблічча сучаснай медыяпрасторыі і інфармацыйнага парадку дня", - адзначаецца ў рэзалюцыі.

Удзельнікі медыяфоруму канстатавалі, што нараўне з пазітыўнымі зменамі пераход у лічбавы фармат медыяпрасторы нясе і пэўныя негатыўныя наступствы, адмоўна ўплываючы на дакладнасць, якасць, аб'ектыўнасць інфармацыйных патокаў. Сёння стаіць пытанне не проста аб барацьбе з фэйкавай інфармацыяй і непрафесійнымі падыходамі да асвятлення сур'ёзнай праблематыкі, але аб забеспячэнні інфармацыйнай экалогіі і інфармацыйнай абароне асобы. "У гэтых умовах вельмі важным бачыцца захаванне аўтарытэту і пазіцый традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі - друкаваных і электронных - як суб'ектаў інфармацыйнага поля, якія ў поўнай меры здольны несці адказнасць перад грамадствам за якасць, паўнату і дакладнасць прадастаўленай інфармацыі, маюць магчымасці забяспечваць прафесійны падыход да стварэння і распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі", - гаворыцца ў дакуменце.

Падкрэсліваючы асаблівую заклапочанасць ростам аб'ёмаў распаўсюджвання фэйкавай і забароненай інфармацыі, уключаючы экстрэмісцкія матэрыялы, прапаганду насілля і іншыя непрымальныя ў любым грамадстве інфармацыйныя прадукты, удзельнікі Беларускага міжнароднага медыяфоруму заявілі аб недапушчальнасці выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльных медыя ў якасці пляцовак для фарміравання ў грамадстве нянавісці, ксенафобскіх настрояў, культывавання расавай і іншых форм нецярпімасці, насілля.

Удзельнікі форуму лічаць, што для забеспячэння паспяховага, на карысць грамадства, развіцця інфармацыйнай прасторы ва ўмовах глабальнага пераходу на лічбавы фармат неабходна прадоўжыць практыку абмену вопытам, распрацоўкі і рэалізацыі значных сумесных праектаў, накіраваных на ўмацаванне пазіцый традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі і іх лічбавую трансфармацыю ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі. Таксама, лічачы забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі грамадства адной з прыярытэтных задач супрацоўніцтва краін, трэба актывізаваць узаемадзеянне і абмен вопытам спецыялістаў медыйнай сферы па гэтай праблематыцы.

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" праходзіць 11-14 верасня ў Мінску. У ім прымаюць удзел каля 300 чалавек, прадстаўнікі амаль 30 краін. Мерапрыемства праводзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач пераводу ў лічбавы фармат прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных змяненняў у дзейнасці сучасных медыя. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзелена лічбавым фарматам работы СМІ, укараненню новых тэхналогій медыяменеджменту, а таксама трансгранічным інфармацыйным выклікам і пагрозам, што спараджаюцца актыўным уваходжаннем у грамадскае жыццё шматлікіх сеткавых выданняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі