ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2023, 09:01

Смаляк: штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу матывуе рухацца наперад

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу традыцыйна матывуе рухацца наперад і задае асноўныя вектары развіцця. Такім меркаваннем падзялілася з БЕЛТА член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Паводле слоў сенатара, Пасланне Прэзідэнта Беларусі народу і парламенту з'яўляецца адной з самых чаканых палітычных падзей кожнага года. "Мы падтрымліваем кіраўніка дзяржавы. Для нас ён лакаматыў развіцця нашай краіны. І мы пастаянна ўключаемся ў работу па ўдасканаленні дзяржавы пад яго кіраўніцтвам. У якім напрамку будзем рухацца ў гэтым годзе, якія выклікі нас чакаюць, як мы будзем на іх рэагаваць - думаю, гэтыя пасылы стануць асноўнымі ад Прэзідэнта кожнаму з нас", - расказала яна.

Ала Смаляк адзначыла, што гэта падзея таксама дазваляе ацаніць дасягнутае, на яе аснове сарыентавацца і паставіць удакладненыя мэты. Яна адзначыла, што тры пытанні, якія кіраўнік дзяржавы задаў народу на папярэднім пасланні, для яе асабіста сталі асноўным пасылам да работы на працягу ўсяго года: "Кожны з нас павінен разумець: калі за нашу бяспеку, суверэнітэт і незалежнасць будзе плаціць нехта звонку, рэалізоўваць свае ініцыятывы на нашай тэрыторыі, ці будзе ў нас тая самая незалежнасць і бяспека, ці застанецца наша эканоміка нашай. Я пераканана, што гэтымі пытаннямі павінны займацца не толькі дзяржаўныя органы, а кожны жыхар нашай краіны. Тады мы будзем жыць у сваім доме без навязаных меркаванняў".

Сенатар заклікала ўсіх уважліва паставіцца да кожнага пасылу кіраўніка дзяржавы. Паводле яе слоў, абавязкова будзе гучаць тое, што адгукнецца кожнаму: "Гэта дапаможа яшчэ больш з'яднацца для рэалізацыі галоўнай ідэі - Беларусь наш дом, які мы разам будуем, умацоўваем і развіваем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі