ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2021, 18:07

Служэнне Айчыне ніколі не было лёгкай справай, але заўсёды заставалася ганаровым - Казакевіч

Фота з архіва
Фота з архіва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служэнне Айчыне ніколі не было лёгкай справай, але заўсёды заставалася ганаровым. Аб гэтым сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч сёння ў час урачыстага сходу да Дня беларускай міліцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзі будуць гаварыць нам дзякуй, таму што галоўны матыў кожнага, хто сядзіць у зале - гэта служыць, абараняць, дапамагаць, забяспечваць мір, спакой і парадак у краіне, - падкрэсліў Генадзь Казакевіч. - Наша работа не прадугледжвае выхадных і свят. Пакуль мы тут, нашы калегі на службе, але сваім прафесіяналізмам, безумоўным разуменнем абавязку мы служым і прадоўжым служыць Радзіме".

Святочнае мерапрыемства сабрала больш за 500 супрацоўнікаў праваахоўных органаў Мінскай вобласці. У час урачыстай часткі лепшым прадстаўнікам прафесіі ўручылі граматы і медалі, а лаўрэаты акцыі УУС Мінаблвыканкама "Вернасць і абавязак" атрымалі статуэткі Архангела Міхаіла.

Як расказаў узнагароджаны сёння ўчастковы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Любанскага РУУС Андрэй Брагінец: "Працую я па прызванні. Даводзіцца вырашаць абсалютна розныя праблемы. Людзі тэлефануюць пастаянна, і ніколі не адмовіш. Ты ўчастковы заўсёды: і раніцай, і ўдзень, і ўначы. Сёння на ўзнагароджанні зведваю змешаныя пачуцці, перапаўняе хваляванне, але рады, што маю работу заўважылі і ацанілі".

Таксама адбылося ўручэнне медалёў "Афіцэрскай жонцы". Іх атрымалі жанчыны, якія на працягу працяглай службы сваіх мужоў забяспечвалі ў сям'і дабрабыт, захоўвалі адданасць і праяўлялі цярплівасць у няпростых жыццёвых сітуацыях. "Разам з мужам жывём дваццаць гадоў. За гэты час прайшлі шмат няпростых сітуацый, але заўсёды дапамагала каханне. Калі зведваеш да чалавека моцныя пачуцці, цяжкасці пераадольваюцца", - падзялілася афіцэрская жонка Наталля Казлова.

На ўрачыстым мерапрыемстве перад удзельнікамі выступілі зоркі беларускай эстрады, прайшлі паказальныя выступленні супрацоўнікаў АМАП УУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі