Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2016, 09:07

Служба заказчыка з 1 сакавіка будзе кантраляваць работу сферы ЖКГ у Мінску

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служба заказчыка з 1 сакавіка будзе кантраляваць работу сферы ЖКГ у Мінску. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, служба заказчыка будзе адстойваць інтарэсы грамадзян, пацвярджаць аб'ёмы выкананых работ, не пакідаючы пры гэтым "спажыўца ЖКГ сам-насам з эксплуатуючай арганізацыяй". "Мы лічым, што служба заказчыка, якая, у прынцыпе, ужо з 1 сакавіка павінна пачаць працаваць у горадзе Мінску, здольна зняць усе пытанні, якія ўзнікаюць з аб'ёмамі паслуг, іх разлікам і прымяненнем тых ці іншых тарыфаў", - сказаў Аляксандр Церахаў.

"Там, дзе былі прыменены няправільныя тарыфы і расцэнкі, завышаны аб'ёмы аказаных паслуг, па ўсіх гэтых фактах будзе зроблены пераразлік", - запэўніў кіраўнік ведамства. Пры ўстанаўленні такіх фактаў, паводле яго слоў, пераразлікі праводзяцца эксплуатуючымі арганізацыямі як па заяве спажыўцоў (жыхароў), так і зваротах, якія выяўляюцца ў ходзе спецыяльнага маніторынгу.

У эфіры тэлеканала АНТ таксама была агучана інфармацыя, што следам за сталіцай новая структура, служба заказчыка, з'явіцца ў рэгіёнах. Штодзень служба заказчыка будзе прымаць акты выкананых работ, ацэньваць, ці ў поўным аб'ёме і з якой якасцю справіліся з задачай камунальнікі, а таксама ці правільна ўзялі аплату з жыльцоў. Акрамя таго, ЖРЭА пераходзіць на тэхналагічныя карткі, з дапамогай якіх можна бачыць абсалютна ўсе аказаныя паслугі, аж да ўкручаных у пад'ездзе лямпачак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі