Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2024, 15:34

Следчы па справе грамадзяніна Германіі: віна Крыегера поўнасцю даказана

Рыка Крыегер. Скрыншот відэа "Беларусь 1"
Рыка Крыегер. Скрыншот відэа "Беларусь 1"
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віна асуджанага ў Беларусі да вышэйшай меры пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыегера поўнасцю даказана. Аб гэтым журналістам па выніках сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі заявіў следчы па гэтай справе - намеснік начальніка ўпраўлення КДБ Беларусі Аляксандр Грыб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта крымінальная справа знаходзілася ў вядзенні следчага ўпраўлення КДБ Беларусі. Прэзідэнт уважліва заслухаў усіх запрошаных на гэта мерапрыемства, - сказаў Аляксандр Грыб. - З улікам абставін крымінальнай справы магу сказаць наступнае: віна Рыка Крыегера ва ўчыненні інкрымінуемых яму злачынстваў поўнасцю даказана. Прэзідэнту былі даложаны ўсе акалічнасці гэтай крымінальнай справы".

З улікам цяжкасці ўчыненага злачынства Мінскім абласным судом Рыка Крыегер быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання - смяротнай кары. "Сумненняў у яго вінаватасці не ўзнікала. З улікам таго, што Рыка Крыегер падаў хадайніцтва аб памілаванні на імя Прэзідэнта, гэта рашэнне цяпер за Прэзідэнтам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", - дадаў следчы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі