
8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 9 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаюцца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень - паўднёва-заходні, 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-7, месцамі 8-13 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.-0-