Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы туман і галалёд чакаюцца ў Беларусі 16 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы 16 лістапада будзе воблачна з праясненнямі, а ўдзень - пераважна воблачнае надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабы туман і галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень 2-8 градусаў вышэй за нуль.-0-