Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2024, 09:00

Слабы галалёд і да плюс 6 градусаў прагназуюць сіноптыкі на сёння

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы галалёд і да плюс 6 градусаў прагназуюць сіноптыкі на сёння. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы краіны будуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі - слабыя туман і галалёд, удзень у асобных раёнах - наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с, удзень месцамі па захадзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра складзе ад 0 да плюс 6 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі