7 чэрвеня, Пружаны /Кар. БЕЛТА/. Новы скейт-ролер парк адкрылі ў Пружанах у час спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, для правядзення юбілейных "Вытокаў" Пружаны былі выбраны невыпадкова. Паводле яго слоў, гэта культурны, гістарычны горад, які мае вялікі спартыўны патэнцыял. "Ваш горад прыгожы, у ім шмат выдатных будынкаў, шмат добрых, гасцінных людзей. Тут мы адчуваем сябе адзінай сям'ёй, як дома. Фестываль "Вытокі" - гэта сямейны спартыўна-культурны фестываль, дзе аб'ядналіся спорт, культура, адукацыя, навука і шмат іншага", - звярнуўся ён да жыхароў горада, дадаўшы, што як добрыя госці не маглі прыехаць без падарунка. Ім стаў скейт-ролер парк ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Прэзідэнт НАК падкрэсліў, што задаволены новым фарматам фестывалю і ў далейшым плануе развіваць яго.
Цырымонія адкрыцця скейт-ролер парку і фестывалю прайшла з размахам - феерверкі, дымавое і вогненнае шоу. Урачыстую стужку адкрыцця перарэзалі Віктар Лукашэнка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышанаў.
Як адзначыў Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, для правядзення юбілейных "Вытокаў" Пружаны былі выбраны невыпадкова. Паводле яго слоў, гэта культурны, гістарычны горад, які мае вялікі спартыўны патэнцыял. "Ваш горад прыгожы, у ім шмат выдатных будынкаў, шмат добрых, гасцінных людзей. Тут мы адчуваем сябе адзінай сям'ёй, як дома. Фестываль "Вытокі" - гэта сямейны спартыўна-культурны фестываль, дзе аб'ядналіся спорт, культура, адукацыя, навука і шмат іншага", - звярнуўся ён да жыхароў горада, дадаўшы, што як добрыя госці не маглі прыехаць без падарунка. Ім стаў скейт-ролер парк ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Цырымонія адкрыцця скейт-ролер парку і фестывалю прайшла з размахам - феерверкі, дымавое і вогненнае шоу. Урачыстую стужку адкрыцця перарэзалі Віктар Лукашэнка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышанаў.
Сёння ў гасцей фестывалю выдаўся яркі і актыўны дзень. Яны прынялі ўдзел у спартыўна-гістарычным квесце, урачыста адкрылі фестываль і паглядзелі інтэрактыўную тэатральную пастаноўку. Заўтра маленькія госці і жыхары горада змогуць прыняць удзел у алімпійскім квесце. Для астатніх пройдзе агульнарэспубліканскі інтэлектуальны турнір "Вытокі квіз", бітва кавераў і канцэрт з піратэхнічным шоу.-0-
Фота Віталя Піваварчыка