Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 снежня 2021, 11:31

СК запускае гарачую лінію для прыёму паведамленняў аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/ У Следчым камітэце Беларусі пачала работу міжнародная спецыяльная гарачая тэлефонная лінія, прызначаная для прыёму паведамленняў аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва, паведамілі БЕЛТА ў СК.

Галоўным следчым упраўленнем прадаўжаецца расследаванне крымінальнай справы па арт. 128 (злачынства супраць бяспекі чалавецтва. Масавыя акты жорсткасці, якія ўчыняюцца ў сувязі з расавай і этнічнай прыналежнасцю) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У падраздзяленні Следчага камітэта прадаўжаюць паступаць паведамленні аб злачынствах, учыненых у адносінах да бежанцаў, у тым ліку з боку прадстаўнікоў сілавых структур Польшчы і іншых сумежных дзяржаў, у сувязі з чым СК запускае кругласутачную спецыяльную гарачую лінію.

"Калі вам вядома аб фактах забойстваў, катаванняў, актах жорсткасці, якія ўчыняюцца ў сувязі з расавай і этнічнай прыналежнасцю, паведаміце гэту інфармацыю па нумары тэлефона +375 17-389-50-52. Звярнуцца на спецыяльную гарачую лінію можа кожны, уключаючы асоб, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Канфідэнцыяльнасць і ананімнасць гарантавана. Акрамя таго, вы можаце паведаміць гэту інфармацыю праз афіцыйны сайт Следчага камітэта - sk.gov.by. Па тэлефоне спецыяльнай гарачай лініі не прадастаўляюцца звесткі даведачна-інфармацыйнага характару і не аказваюцца кансультацыйныя паслугі", - адзначылі ў Следчым камітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі