Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2021, 09:00

СК узбудзіў крымінальную справу па факце забойства супрацоўніка КДБ

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта па факце забойства супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўзбудзіла крымінальную справу па п.10 ч.2 арт.139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёю службовай дзейнасці) КК. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў СК.

Папярэдне ўстаноўлена, што 28 верасня супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі спецыяльныя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, маючыя дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. "На законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў 31-гадовы жыхар Мінска адмовіўся адкрыць дзверы кватэры і заблакіраваўся ў ёй. Для далейшага так званага хайпу рабіў відэаздымку. Пасля пранікнення ў кватэру супрацоўнікаў мужчына адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы ў бок праваахоўнікаў. У выніку аднаму з іх прычынены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы", - расказалі ў СК.

З улікам характару прымененага насілля, узброенага супраціўлення ад 31-гадовага мужчыны, агнём у адказ ён быў ліквідаваны. Яго 40-гадовая жонка, якая таксама праводзіла відэаздымку злачынства і садзейнічала яго ўчыненню, затрымана па падазрэнні ў сумесным удзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.

Цяпер прадаўжаецца правядзенне неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку накіраваных на ўсталяванне асоб, маючых дачыненне да ўчынення злачынства. Назначаны судова-медыцынскія, комплексная крыміналістычная балістычная і іншыя экспертныя даследаванні.

"Акрамя таго, хацелася б адзначыць, што ў загінулага супрацоўніка 1990 года нараджэння засталіся жонка і малалетняе дзіця. Следчы камітэт выказвае спачуванні ў сувязі з гібеллю афіцэра і смуткуе разам з роднымі і блізкімі, - дадалі ў ведамстве. - Асабліва адзначаем, што па кожным факце націску, пагроз і спроб іх ажыццяўлення ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, грамадзян, якiя выконваюць грамадзянскі абавязак, іх блізкіх Следчы камітэт сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі, як і раней, будзе даваць жорсткую і прынцыповую прававую ацэнку. Вінаватыя ў проціпраўных праяўленнях у адносінах да службовых асоб будуць устаноўлены і прыцягнуты да прадугледжанай законам адказнасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі