Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2020, 09:01

СК узбудзіў 21 крымінальную справу па фактах масавых беспарадкаў і насілля адносна праваахоўнікаў

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт узбудзіў 21 крымінальную справу па фактах масавых беспарадкаў і насілля адносна супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Пінску, Полацку, Жлобіне, Лідзе, Салігорску, Бабруйску, Слоніме і Ваўкавыску, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Следчы камітэт прадаўжае расследаванне крымінальных спраў па фактах масавых беспарадкаў і насілля адносна супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у Мінску і іншых рэгіёнах краіны.

"Усяго тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі СК узбуджана 21 крымінальная справа па вышэйназваных фактах у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Пінску, Полацку, Жлобіне, Лідзе, Салігорску, Бабруйску, Слоніме, Ваўкавыску на наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.293 (масавыя беспарадкі), ч.2 арт.363 (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязанае з прымяненнем насілля або пагрозай яго прымянення), арт.364 (насілле альбо пагроза прымянення насілля адносна супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч.1 арт.339 (хуліганства), арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх)", - паведамілі ў Следчым камітэце.

Санкцыі па некаторых артыкулах прадугледжваюць пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў затрыманы больш за 80 чалавек. Большасць з іх - маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў. Частка падазроных у момант затрымання знаходзіліся ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення.

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў прадаўжаюць устанаўліваць асобы ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў. Будзе дадзена аб'ектыўная прававая ацэнка іх дзеянням.

"Вельмі важна разумець, што асобы, якія зацікаўлены ў масавых беспарадках, выкарыстоўваюць натоўп як своеасаблівы інструмент дасягнення сваіх мэт, улічваючы псіхалогію людзей і накіроўваючы іх стыхійныя паводзіны ў патрэбнае рэчышча. Я прашу не паддавацца на правакацыі і заклікі да парушэння грамадскага парадку. Праваахоўнымі органамі будуць прыняты ўсе меры для абароны канстытуцыйнага ладу", - адзначыў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі