Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены яшчэ 207 удзельнікаў вулічных акцый за мяжой, якія праводзіліся з мэтай дыскрэдытацыі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.
"Паводле даных следства, у сакавіку 2025 года кіраўнікі экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю злачынную дзейнасць за мяжой, арганізавалі вулічныя акцыі і шэсці ў розных краінах, прымеркаваныя да так званага "Дня Волі". Асноўная мэта правядзення - спроба дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, распальванне сацыяльнай варожасці, імітацыя падтрымкі лідараў радыкальных рухаў, прыцягненне фінансавання да існуючых ініцыятыў", - расказалі ў СК.
У якасці актыву для стварэння "масавасці" злачынныя фарміраванні прыцягвалі грамадзян, якія знаходзяцца і пражываюць за межамі Беларусі, падзяляюць радыкальную ідэалогію і ідэі насільнага змянення канстытуцыйнага ладу. Акцыі суправаджаліся агрэсіўнымі і зневажальнымі лозунгамі, а таксама выкарыстаннем экстрэмісцкай сімволікі для прыцягнення ўвагі.
"Нягледзячы на спробу выкарыстання сродкаў і метадаў канспірацыі ўдзельнікамі вулічных шэсцяў, праваахоўным органам удалося ўстанавіць і ідэнтыфікаваць яшчэ 207 чалавек з ліку прыцягнутага актыву ў Польшчы, ЗША, Літве, Канадзе і Вялікабрытаніі. Спіс асоб вывучаны супрацоўнікамі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Іх дзеянням дадзена прававая ацэнка", - падкрэслілі ў ведамстве.
Пры расследаванні крымінальнай справы ўстаноўлены аб'екты ўласнасці фігурантаў на тэрыторыі Беларусі. Вынесены пастановы аб правядзенні вобыскаў і накладанні арышту на маёмасць. Разглядаецца пытанне аб прымяненні механізма спецыяльнага вядзення па справе.
Усе ўстаноўленыя ўдзельнікі вулічных акцый прызнаны падазронымі па крымінальнай справе за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.361-4 КК. Следчы камітэт сумесна з зацікаўленымі органамі прадоўжыць работу па ідэнтыфікацыі асоб, якія прымаюць удзел у падобных акцыях, і кожны панясе ўстаноўленую законам адказнасць. Расследаванне прадаўжаецца.-0-