Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 10:45

СК праводзіць праверку па факце выяўлення бежанцаў з цялеснымі пашкоджаннямі на граніцы з Польшчай

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце выяўлення бежанцаў з цялеснымі пашкоджаннямі на граніцы з Польшчай, паведамілі БЕЛТА ў СК.

Следствам устаноўлена, што ўвечары 21 лістапада на адным з участкаў пагранічнай заставы "Пясчатка" Камянецкага раёна была знойдзена група абяссіленых і змучаных бежанцаў. Пры першапачатковым медыцынскім аглядзе медыкамі ў 33-гадовага і 51-гадовага грамадзян Ірака выяўлены пераломы касцей ног.

"Са слоў пацярпелых стала вядома, што яны знаходзіліся ў складзе групы на тэрыторыі Польшчы. Там яны былі затрыманы мясцовымі пагранічнікамі, якія збілі іх і выдварылі ў Беларусь. На тэрыторыі нашай краіны пацярпелыя былі знойдзены супрацоўнікамі Дзяржпагранкамітэта", - расказалі ў ведамстве.

Камянецкі РАСК па гэтым факце праводзіць праверку, назначаны судова-медыцынскія экспертызы для ўстанаўлення цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Пацярпелым аказана медыцынская дапамога, двое з іх шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі