Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2021, 09:02

СК праводзіць праверку па факце смерці супрацоўніка МНС на пажары ў Лёзне

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці супрацоўніка МНС на пажары ў Лёзне, паведамілі БЕЛТА ў СК.

Днём 25 кастрычніка паступіла паведамленне аб пажары на складзе ААТ "Лёзненскі льнозавод" у гарадскім пасёлку Лёзна. Супрацоўнікі МНС прадаўжаюць яго ліквідоўваць. Пасля завяршэння работы ратавальнікаў і забеспячэння мер бяспекі агляд месца здарэння правядзе следча-аператыўная група. Цяпер следчыя дапытваюць сведак, вывучаюць неабходную дакументацыю. Таксама праводзіцца правека па факце смерці намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, які загінуў на месцы здарэння. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці назначаны судова-медыцынская экспертыза.

Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.304 (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што прывяло па неасцярожнасці да ўзнікнення пажару, які нанёс урон чужой маёмасці ў буйным памеры) КК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі