Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 чэрвеня 2021, 10:25

СК чакае адказу на зварот да Паўла Дурава

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі чакае адказу на зварот, накіраваны Паўлу Дураву, паведамілі БЕЛТА ў СК.

"У жніўні 2020 года на тэрыторыі Беларусі ўспыхнулі масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі і насільнымі дзеяннямі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У рамках сваіх абавязкаў па ахове грамадскага парадку супрацоўнікі сілавых структур займаліся спыненнем проціпраўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў. З мэтай аказання псіхалагічнага і іншага націску на прадстаўнікоў праваахоўнага блока і дзяржаўных органаў у мэсэнджары Telegram быў створаны шэраг каналаў, дзе публікаваліся асабістыя даныя (імёны, адрасы, тэлефоны) прадстаўнікоў вышэйзгаданых прафесій. Публікацыі суправаджаліся заклікамі да ўчынення насільных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў, іх дзяцей і блізкіх сваякоў", - адзначылі ў Следчым камітэце.

Падчас падрабязнага аналізу і параўнання дэструктыўных Telegram-каналаў на тэрыторыі нашай краіны з аналагічнымі (заблакіраванымі) у Расіі ўстаноўлена поўнае падабенства ў агрэсіўнай рыторыцы і закліках да насільных дзеянняў у адносінах да грамадзян Беларусі і іх сем'яў:

"Улічваючы прэцэдэнт блакіравання такіх каналаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Следчым камітэтам накіраваны зварот да Паўла Дурава і яго каманды наступнага зместу:

"У сувязі з тым, што "ўмовы выкарыстання прама забараняюць публічныя заклікі да насілля", а "правілы прымяняюцца да ўсіх парушальнікаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў", СК чакае аб'ектыўнай ацэнкі ад Telegram Messenger Inc. накіраванага ім звароту", - рэзюмавалі ў Следчым камітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі