Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2022, 19:35

СК Беларусі забраў для даследавання аб'екты з месца падзення ўкраінскай ракеты

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі забраў для даследавання аб'екты з месца падзення ўкраінскай ракеты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка следчага ведамства Сяргея Кабаковіча.

"Паводле даных следства, сёння раніцай у Іванаўскім раёне паблізу вёскі Гарбаха на сельскагаспадарчым полі знойдзены абломкі ракеты. На месца неадкладна выбыла следча-аператыўная група ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Следчыя працуюць ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Міністэрства абароны і ДКСЭ. Супрацоўнікамі міліцыі своечасова забяспечана ачапленне месца здарэння", - сказаў Сяргей Кабаковіч.

Папярэдне ўстаноўлена, што знойдзеныя абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300. Цяпер агляд прадаўжаецца, апытваюцца відавочцы. Падрабязна фіксуецца следавая карціна, збіраюцца аб'екты, якія маюць значэнне для следства і далейшага правядзення экспертных даследаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі