Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 18:26

СК Беларусі рыхтуе міжнародныя запыты аб аказанні прававой дапамогі па інцыдэнце з рэйсам Ryanair

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі рыхтуе міжнародныя запыты аб аказанні прававой дапамогі па інцыдэнце з рэйсам Ryanair, заявіў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, напэўна, больш за ўсіх зацікаўлены ў тым, каб устанавіць ісціну па справе. Устанавіць ісціну - гэта знайсці чалавека, асоб, якія адправілі гэта паведамленне (аб мініраванні самалёта Ryanair. - Заўвага БЕЛТА) і былі зацікаўлены ў тым, каб адбылося тое, што адбылося. Паведамленне было накіравана праз сэрвіс ProtonМail, лакалізацыя якога вызначаецца ў Швейцарскай Канфедэрацыі. Таму былі б вельмі ўдзячны за належнае міжнароднае супрацоўніцтва па гэтым пытанні. На жаль, такое супрацоўніцтва вымушае жадаць лепшага", - сказаў Дзмітрый Гара.

Старшыня СК прывёў прыклад, як у студзені мінулага года беларускі бок накіраваў у Швейцарскую Канфедэрацыю запыт аб прававой дапамозе адносна расследавання паведамленняў аб ілжэмініраванні восенню 2019 года мноства аб'ектаў інфраструктуры Беларусі праз той жа сэрвіс ProtonМail. "Да гэтага часу ніякага адказу мы не атрымалі. Гэта значыць практычна ўжо 1,5 года. Спадзяёмся, што ў гэтай сітуацыі ўсё будзе выглядаць інакш", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі