Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах

Грамадства 20.11.2019 | 12:49

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі і кампанія American Express падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве, у якім у ліку іншага заяўляецца аб намеры абменьвацца інфармацыяй аб злачынствах супраць інфармбяспекі. Дакумент падпісаны першым намеснікам старшыні СК Аляксеем Волкавым і віцэ-прэзідэнтам службы бяспекі American Express Браянам Мерфі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў цэнтральным апараце Следчага камітэта праходзяць сумесныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі міжнародных плацежных сістэм American Express, Visa International, Mastercard, міжнароднай гандлёвай краптавалютнай платформы Paxful, а таксама беларускай пляцоўкі Currency.com. "Даўно наладжанае супрацоўніцтва выходзіць на больш плённы ўзровень", - адзначыў Аляксей Волкаў на сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній. "Безумоўна, дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў сферы процідзеяння кіберпагрозам з'яўляецца вельмі важным. Таму мы сапраўды вельмі цэнім запрашэнне на гэта мерапрыемства і думаем, што яно будзе даволі плённым", - сказаў Браян Мерфі.

Як падкрэсліў Аляксей Волкаў, Следчы камітэт пачаў узаемадзейнічаць з крыптавалютнымі платформамі з моманту іх стварэння ў Беларусі. "Раней мы пачалі актыўнае супрацоўніцтва ў тым ліку з рознымі плацежнымі сістэмамі, і гэта не першая сустрэча з прадстаўнікамі American Express. Прагаворвалі розныя шляхі ўзаемадзеяння, абмену інфармацыяй, распрацоўвалі пад іх прававую аснову. І вынікам усяго гэтага стала сённяшняе падпісанне пратакола аб супрацоўніцтве, - сказаў першы намеснік старшыні СК. - У першую чаргу гэта дасць магчымасць аператыўнага абмену інфармацыяй, пачынаючы з фактаў выяўлення несанкцыянаваных транзакцый. І думаю, што мы калісьці выйдзем на той узровень узаемадзеяння, які нам дасць магчымасць атрымліваць больш канфідэнцыяльную інфармацыю, каб мець магчымасць аператыўна выяўляць кіберзлачынцаў".

Сёння таксама пройдзе семінар для следчых, на якім будуць абмеркаваны механізмы і магчымасці ўзаемадзеяння з міжнароднымі плацежнымі сістэмамі пры раскрыцці і расследаванні кіберзлачынстваў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.