Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сярэдзіна восені ў Беларусі самая цёплая за 75 гадоў, але на наступным тыдні істотна пахаладае

Грамадства 23.10.2019 | 14:51
Фота з архіва
Фота з архіва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдзіна восені ў Беларусі выдалася самая цеплая за апошнія 75 гадоў, аднак на наступным тыдні істотна пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сярэдзіна восені радуе нас анамальна цёплым надвор'ем, так цёпла ў гэту пару года адзначаецца ўпершыню за апошнія 75 гадоў. Сярэдняя за другую дэкаду тэмпература паветра склала плюс 12,9 градуса, што на 6 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такі тэмпературны рэжым характэрны для першай палавіны верасня", - расказалі сіноптыкі.

Да канца тыдня яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, але ўжо ў пачатку наступнага істотна пахаладае, месцамі пройдуць дажджы і мокры снег.

У чацвер, 24 кастрычніка, пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы 2-8 градусаў цяпла, месцамі - 9-11 вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 11 да 17, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 18-20 градусаў.

У пятніцу, 25 кастрычніка, чакаецца пераважна без ападкаў надвор'е. Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу будзе 3-9 градусаў цяпла, месцамі - 10-11 са знакам плюс. Днём прагназуецца 13-20 цяпла, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 22 градусаў.

У суботу, 26 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы - 4-9 градусаў цяпла, месцамі - 10-11 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад плюс 11 па поўначы да 21 вышэй за нуль па поўдні краіны.

У нядзелю, 27 кастрычніка, малаактыўны атмасферны фронт месцамі прынясе, пераважна па паўночнай палавіне рэспублікі, кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Уначы будзе ад 4 да 11 градусаў цяпла, удзень - 8 вышэй за нуль, па поўдні - да плюс 19. Пахаладнее.

У панядзелак, 28 кастрычніка, за атмасферным фронтам на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Скандынавіі. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў цяпла, удзень - 5-12 са знакам плюс. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

У аўторак, 29 кастрычніка, пахаладанне ўзмоцніцца. Месцамі па рэспубліцы прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Уначы будзе ад мінус 2 да плюс 5, удзень - ад нуля да плюс 7 градусаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.