ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 17:07

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала Br1193,8

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2020 года склала Br1193,8, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сакавіку бягучага года было Br1213,6.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у красавіку дасягнула Br1720,4 (тэмп росту да красавіка мінулага года - 104,4 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1159,8 (103,8 працэнта), Гомельскай - Br1051,5 (105 працэнтаў), Віцебскай - Br1027,7 (108,1 працэнта), Гродзенскай - Br1020,6 (106,2 працэнта), Брэсцкай - Br1009 (105,4 працэнта), Магілёўскай - Br968 (105,3 працэнта).

Больш за ўсё ў красавіку бягучага года атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4965,3), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br3215,7), паветраны транспарт (Br2596,6, у тым ліку грузавы - Br2632,9), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br2035,4), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2028), горназдабыўная прамысловасць (Br1945,4), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br1841,6), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1825,1), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (Br1734,9).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br517,7), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br674,2), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br691,2), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (Br664,6), заняты рыбалоўствам або рыбаводствам (Br707,5), вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (Br778,7), працуе на водным транспарце (Br720,2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі