Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2019, 17:10

Сярэдняя зарплата на прадпрыемствах "Беллеспаперапрама" ў 2018 годзе вырасла амаль на 25 працэнтаў

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя зарплата на прадпрыемствах "Беллеспаперапрама" ў 2018 годзе вырасла на 24,5 працэнта, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Юрый Назараў, передае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2018 годзе сярэднямесячная заработная плата па арганізацыях канцэрна склала Br801,6 і вырасла ў параўнанні з 2017 годам на 24,5 працэнта. Заданне ўрада па гэтым паказчыку мы выканалі. Хоць па многіх прадпрыемствах зарплата вышэйшая - больш за Br1 тыс.", - расказаў Юрый Назараў.

Вытворчыя магутнасці ў сферы дрэваапрацоўкі былі загружаны практычна на 100 працэнтаў, у вытворчасці паперы і кардону - да 80 працэнтаў (у 2017 годзе працэнт загрузкі тут складаў 65 працэнтаў). "Добрая дынаміка склалася па рэнтабельнасці продажаў. У 2018 годзе ў цэлым па прадпрыемствах канцэрна яна склала 8,9 працэнта, па дзяржпрадпрыемствах - 9,2 працэнта. Колькасць арганізацый з рэнтабельнасцю продажаў больш як 10 працэнтаў павялічылася амаль удвая", - адзначыў старшыня канцэрна.

Самымі высокарэнтабельнымі ў 2018 годзе былі Папяровая фабрыка "Спартак", філіял Папяровай фабрыкі "Чырвоная Зорка", "Жыткавічлес", "Рэчыцадрэў", "Мастоўдрэў", "Гомельдрэў", Навасвержанскі лесазавод. Нягледзячы на нязначныя аб'ёмы вытворчасці цэлюлозы, Светлагорскі ЦКК забяспечыў рэнтабельнасць продажаў на ўзроўні 20,4 працэнта.

"Росту рэнтабельнасці, безумоўна, садзейнічала праводзімая работа па скарачэнні затрат на вытворчасць прадукцыі", - падкрэсліў Юрый Назараў. У 2017 годзе затраты на вытворчасць прадукцыі былі скарочаны на 25 працэнтаў, у 2018-м - яшчэ на 12,7 працэнта, з іх на цэлюлозна-папяровых прадпрыемствах - на 24 працэнты, мэблевых - на 6,5 працэнта, дрэваапрацоўчых - на 3,3 працэнта. Эканомія забяспечвалася за кошт зніжэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў і расходаў на іх, эканоміі сыравіны і матэрыялаў, эканоміі працазатрат, зніжэння ўмоўна-пастаянных расходаў і інш.

Пятнаццаць прадпрыемстваў канцэрна, якія атрымалі дзяржаўную падтрымку, выканалі ўсе ўмовы яе прадастаўлення: тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці, рэнтабельнасці рэалізаваных тавараў, а таксама паказчыкі па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі і па дабаўленай вартасці ў разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі