Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 18:48

Сярэдні памер працоўных пенсій з лістапада складзе Br388,1 - Мінпрацы

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдні памер працоўных пенсій у Беларусі з 1 лістапада павялічыцца да Br388,1, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Прэзідэнт Беларусі 23 кастрычніка падпісаў указ нумар 419 "Аб павышэнні пенсій", які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. "У выніку пераразліку з гэтай даты памеры працоўных пенсій, паводле ацэнкі, павялічацца на 5,3 працэнта. Сярэдні памер працоўных пенсій складзе Br388,1, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br393,96", - адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны.

Гэта ўжо трэці пераразлік пенсій у гэтым годзе. Папярэднія два праводзіліся ў маі і жніўні. Тады іх памер вырас у сярэднім на 5,3 працэнта і на 10 працэнтаў адпаведна. У выніку ўсіх трох праведзеных у бягучым годзе пераразлікаў працоўныя пенсіі вырастуць на 22 працэнты. Намінальны тэмп росту пенсій па ўзросце ў 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам складзе, паводле ацэнкі, 113,8 працэнта, а ў рэальным выражэнні - 107,9 працэнта.

Пры гэтым у міністэрстве падкрэслілі, што памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразлікаў (пераразліку) у кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу і велічыні зарплаты да звароту за пенсіяй, а таксама налічаных да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі