21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборшчыкі подпісаў за вылучэнне
кандыдатам на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах дзеючага кіраўніка
дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі працуюць выключна ў рамках закону, і гэта
добра атрымліваецца. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік ініцыятыўнай
групы, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, перадае карэспандэнт
БЕЛТА.
"З самага першага дня, пачатку работы ініцыятыўнай групы мы правялі з усімі членамі адпаведныя кансультацыі, вучобу на прадмет таго, каб дакладна выконваць заканадаўства, якое рэгламентуе арганізацыю збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы працуюць выключна ў рамках закону, не даючы ніякіх падстаў нідзе і ніколі, каб апаненты маглі нейкім чынам пакрытыкаваць нашага дзеючага Прэзідэнта і будучага кандыдата. Каб ніякім чынам не парушыць дзеючае заканадаўства, - сказаў Юрый Сянько. - І да сённяшняга дня ў нас гэта добра атрымліваецца. Усе добра разумеем, што рэзультат ёсць і неабходна прайсці да 6 снежня (дата заканчэння перыяду збору подпісаў. - Заўвага БЕЛТА), зладжана, законна, без якіх-небудзь парушэнняў".

Разам з тым кіраўнік ініцыятыўнай групы канстатаваў,
што апаненты ў гэты перыяд робяць укіды, публікуюць у прэсе і інтэрнэце
фэйкі, якія ідуць з-за мяжы: "Яны, вядома ж, накіраваны на тое, каб, як
і ў 2020 годзе, паспрабаваць дэстабілізаваць абстаноўку і ўнесці нейкую
скажоную інфармацыю. І не проста скажоную, а зусім не адпавядаючую
сапраўднасці, у інфармацыйную прастору нашай краіны".
"Наша
задача, у тым ліку ініцыятыўнай групы, людзям тлумачыць, якім чынам
ідуць справы ў нашай краіне ў частцы збору подпісаў. І ўсе члены
ініцыятыўнай групы будуць яшчэ раз сарыентаваны, гэта была просьба
Аляксандра Рыгоравіча, ніякім чынам не паддавацца на якія-небудзь
фэйкі, а прайсці гэту выбарчую кампанію прыгожа, зладжана, без боязі,
скажам, гэтых укідаў звонку. Мы іх абсалютна не баімся. Мы добра
разумеем, што гэта фэйкі", - дадаў Юрый Сянько.-0-