Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2024, 18:46

Сянько: сённяшнія дасягненні працоўных калектываў будуць служыць многім пакаленням беларусаў

Юрый Сянько. Фота з архіва
Юрый Сянько. Фота з архіва
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сённяшнія дасягненні працоўных калектываў будуць служыць на карысць многім пакаленням беларусаў. Такое меркаванне выказаў 17 кастрычніка на сустрэчы з працоўным калектывам СПМК "Газбудмантаж" старшыня ФПБ Юрый Сянько. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

Гэта прадпрыемства сёння паспяхова развіваецца. Тут працуе каля 180 чалавек - кожнаму забяспечана эфектыўная занятасць як на будаўніча-мантажных работах, так і на вытворчасці спецыяльнага газаразмеркавальнага абсталявання. Яно, дарэчы, сёння пастаўляецца не толькі на беларускі, але і на расійскі рынак. Вынік эфектыўнай работы - павышэнне заработнай платы работнікаў за паўтара года на 87 працэнтаў і значнае паляпшэнне ўмоў працы.

Аб развіцці перспектыўных вытворчасцей ішла размова і на ЗТАА "Омск Карбон Магілёў". Гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства - адзінае ў Беларусі па вытворчасці тэхнічнага вугляроду. Яно ўваходзіць у структуру кампаніі "Омск Карбон Груп", якая займае першае месца па аб'ёмах вытворчасці ў Расіі і краінах СНД і ў дзясятку вядучых сусветных вытворцаў тэхнічнага вугляроду. Як было адзначана на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву, рэалізацыя гэтага праекта ў нашай краіне - добры прыклад сумеснай работы бізнесу Беларусі і Расіі, што дае магчымасці для пашырэння вытворчасці і стварэння новых рабочых месцаў.

"Ёсць добрая кітайская мудрасць: людзі саджаюць дрэвы і наступныя пакаленні будуць карыстацца ценем гэтых дрэў. Так і ў Беларусі сёння. Тое, што ствараецца калектывамі, будзе служыць на карысць нашым дзецям і многім пакаленням беларусаў. Сёння людзі ствараюць даброты, якія ў будучым дадуць яшчэ большы эфект", - адзначыў старшыня ФПБ. Ён падкрэсліў, што менавіта развіццё вытворчасцей у нашай краіне дае магчымасць дзяржаве ўжо сёння накіроўваць значныя сродкі на сацыяльную палітыку, у тым ліку на падтрымку сям'і і дзяцінства. Свой уклад у гэту работу ўносяць і прафсаюзы, у першую чаргу - праз замацаванне ў калектыўных дагаворах спецыяльных норм, накіраваных на тое, каб падтрымаць работнікаў, якія ствараюць маладыя сем'і і маюць дзяцей. Гэта розныя выплаты, дадатковыя выхадныя дні, аплатны водпуск для бацькоў пры нараджэнні дзяцей, дапамога ў арганізацыі аздараўлення падрастаючага пакалення і шмат іншага. Розныя палажэнні сёння прадугледжаны ў больш як 80 працэнтах ад усіх заключаных у краіне калдагавораў. І як запэўніў Юрый Сянько, прафсаюзы будуць пашыраць гэту практыку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі