Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2025, 16:24

Сянько: давераныя асобы Прэзідэнта прадоўжаць работу ў працоўных калектывах

 

Юрый Сянько
Юрый Сянько
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Давераныя асобы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прадоўжаць работу ў працоўных калектывах, нягледзячы на завяршэнне выбарчай кампаніі. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт даручыў давераным асобам на гэтым этапе не спыняцца. Мы прадаўжаем захоўваць свой статус як давераных асоб. Даручана папрацаваць з тымі ж працоўнымі калектывамі, дзе ўжо быў выказаны шэраг пытанняў, пажаданняў. А ўсяго было агучана каля 1100 пытанняў рознай накіраванасці, прычым было вельмі шмат проста падзяк у адрас кіраўніка дзяржавы", - расказаў Юрый Сянько.

Усе пытанні, якія паступілі ад грамадзян, дэталізаваны і разабраны па напрамках і рэгіёнах. "На частку пытанняў (каля 30 працэнтаў) давераныя асобы давалі адказы на месцы, яны не патрабавалі дадатковай прапрацоўкі. Усе астатнія будуць актыўна прапрацоўвацца, - адзначыў старшыня ФПБ. - Таму прадоўжым работу. Разам з урадам, з галіновымі міністэрствамі будзем працаваць над тымі пытаннямі, якія сёння ўзнімаюць людзі, калектывы".

Юрый Сянько адзначыў, што ў перыяд электаральнай кампаніі ад грамадзян часцей за ўсё паступалі пытанні, якія датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту дарог і жылля, пенсійнага заканадаўства, будаўніцтва арэнднага жылля, атрымання крэдытаў, маладзёжнай палітыкі.

"На этапе электаральнай кампаніі мы, вядома ж, як давераныя асобы выконвалі вельмі важную функцыю. І да нас звярталіся як да той асобы, якая даложыць кіраўніку і будуць прыняты адпаведныя рашэнні на высокім узроўні. Таму мы нясём вельмі вялікую адказнасць, разумеючы, што кожнае пытанне адрасавана не даверанай асобе, а Прэзідэнту. Таму ўсе пытанні застаюцца на кантролі, яны абагульнены ў штабе і структураваны па галінах. Вядзецца сістэмная работа", - рэзюмаваў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі