Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2024, 14:24

Сянько: адметнасць Кургана Славы - у яго агульнанародным значэнні

Юрый Сянько. Фота з архіва
Юрый Сянько. Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асаблівасць мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" заключаецца ў яго агульнанародным значэнні. Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

На думку Юрыя Сянько, Курган Славы - унікальны мемарыял. І не толькі з пункту гледжання архітэктурных асаблівасцей, а перш за ўсё сваім агульнанародным значэннем. Манумент узводзілі ў адзіным парыве фактычна ўсёй краінай.

"З усіх куткоў Савецкага Саюза сюды прывозіліся жмені зямлі і ўзводзіўся гэты помнік. Гэта агульны помнік нашага савецкага народа, прысвечаны пераможцам. Мы ганарымся тым, што Рэспубліка Беларусь на сваёй тэрыторыі стварыла такі помнік, і ўдзячныя ўсім удзельнікам за яго стварэнне", - падкрэсліў прафсаюзны лідар.

У 2023 годзе Курган Славы наведалі амаль 110 тыс. чалавек. Задача - нарасціць колькасць наведвальнікаў мінімум удвая.

"Гэты помнік прыцягвае вельмі вялікую ўвагу і нашых людзей, і замежных грамадзян. Так, ідэалагічна ён крыху адрозніваецца ад той жа "Хатыні", трагічных мясцін, дзе пацярпелі людзі. Курган Славы таксама нясе ў сабе памяць пра цяжкія часы для нашай краіны, але разам з тым ён больш пра радасныя падзеі для нашага народа - гэта перамога, вызваленне", - звярнуў увагу Юрый Сянько.

Курган Славы быў закладзены 30 верасня 1966 года прадстаўнікамі гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных і навучэнцаў Мінска і Мінскай вобласці. Манументальная скульптурная кампазіцыя ўзведзена ў азнаменаванне пераможнага завяршэння беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён", якая прывяла да разгрому нямецка-фашысцкіх армій групы "Цэнтр".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Курган Славы

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі