Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2021, 11:29

Сямашка ўручыў медаль Францыска Скарыны кіраўніку аўтаноміі "Беларусы Масквы"

13 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыў медаль Францыска Скарыны старшыні Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Але Тужылкінай. Урачыстая цырымонія адбылася ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыпмісіі.

Указам Прэзідэнта Беларусі Ала Тужылкіна ўзнагароджана медалём за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны ў Расіі.

Уручаючы высокую ўзнагароду, Уладзімір Сямашка адзначыў вялікі асабісты ўклад Алы Тужылкінай у станаўленне і развіццё арганізацыі "Беларусы Масквы". "У 1999 годзе вы былі адным з ініцыятараў стварэння аўтаноміі "Беларусы Масквы", якая вызначыла сваёй задачай захаванне і працяг культурных традыцый гістарычнай радзімы, - сказаў ён. - Сёння гэта значная грамадская арганізацыя, якой вы аддалі больш за 20 гадоў сваёй работы, у якую вы ўклалі сваю душу і сілы. Яна аб'ядноўвае тысячы людзей. Аўтаномія пад вашым кіраўніцтвам актыўна ўзаемадзейнічае з навуковымі, адукацыйнымі і нацыянальнымі супольнасцямі".

У сваю чаргу Ала Тужылкіна выказала ўпэўненасць у тым, што наперадзе яшчэ шмат добрых спраў, новых праектаў, якія будуць служыць на карысць дружбы паміж Беларуссю і Расіяй.

У якасці ганаровых гасцей у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента нацыянальнай палітыкі і міжрэгіянальных сувязей горада Масквы, Савета Асамблеі народаў Расіі, Маскоўскага дома нацыянальнасцей, Дома народаў Расіі, Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно, а таксама кіраўніцтва Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі