Сяргей Сівец
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навацыі законапраекта "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі" накіраваны на пашырэнне правоў і магчымасцей навучэнцаў у атрыманні якаснай адукацыі ў краіне. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання сёння адобраны праект закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі". "Гэта даволі знакавы праект закона, які праходзіў шырокае абмеркаванне і ў Палаце прадстаўнікоў пры падрыхтоўцы да першага і другога чытання, і ў экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі. На пасяджэнні экспертнага савета быў выказаны шэраг ключавых момантаў і прапаноў, якія ў далейшым знайшлі сваё адлюстраванне ў гэтым праекце закона, у першую чаргу з пункту гледжання пашырэння сацыяльных гарантый для навучэнцаў", - адзначыў Сяргей Сівец.
"Сярод такіх гарантый - права на атрыманне лагапедычнай дапамогі дзецям з расстройствам аўтыстычнага спектра, пашырэнне пераліку суб'ектаў, маючых пераважнае права на накіраванне ў санаторныя школы-інтэрнаты, а таксама шэраг іншых сацыяльных прэферэнцый і льгот, напрыклад, права на аднаўленне на ранейшай рабоце спецыялістаў, якія былі звольнены ў сувязі з прызывам на ваенную службу, але па тых ці іншых прычынах не былі накіраваны для яе праходжання. На працягу 10 каляндарных дзён гэтыя спецыялісты маюць права зноў уладкавацца на ранейшым месцы работы", - удакладніў Сяргей Сівец.
Паводле яго слоў, тыя навацыі, якія прапануюцца, будуць накіраваны на пашырэнне правоў і магчымасцей навучэнцаў у атрыманні якаснай адукацыі ў нашай краіне. "І, адпаведна, правапрымяняльная практыка, якая складваецца ў сферы адукацыі, таксама знойдзе сваё адлюстраванне ў праекце закона", - падкрэсліў член Савета Рэспублікі.
"Законапраектам мы паляпшаем сацыяльнае становішча тых, хто на сённяшні дзень атрымлівае адукацыю ў нашай краіне, і прадастаўляем пэўныя магчымасці асобным катэгорыям асоб, якім патрэбна дадатковая апека, падтрымка з боку дзяржавы ў атрыманні адукацыі з улікам асаблівасцей развіцця. Прынцып інклюзіўнай адукацыі - ключавы ў Кодэксе аб адукацыі", - дадаў Сяргей Сівец.-0-