Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2022, 11:39

Сівец правядзе 18 жніўня асабісты прыём грамадзян

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец правядзе 18 жніўня з 10.00 да 13.00 асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 47. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Асабісты прыём будзе праходзіць па папярэднім запісе - шляхам накіравання ў Савет Рэспублікі: або пісьмовага звароту (220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9), або электроннага звароту (форма для запаўнення размешчана на сайце http://sovrep.gov.by/ru/el_obr/).

Да пытанняў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве адносяцца пытанні ўдасканалення заканадаўства ў сферы дзяржаўнага ладу, грамадзянства, правоў нацыянальных меншасцей, устанаўлення дзяржаўных узнагарод, дзяржаўнай службы, нарматворчай дзейнасці, судовага ладу, судаводства і статусу суддзяў, дзейнасці органаў пракуратуры, натарыята і адвакатуры, крымінальнай адказнасці, амністыі, грамадзянскага, крымінальнага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага, крымінальна-працэсуальнага, крымінальна-выканаўчага заканадаўства, заканадаўства аб выбарчай сістэме і рэферэндуме, аб адміністрацыйных правапарушэннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі