Фота Савета Рэспублікі
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агучаныя ў Пекіне беларускія ініцыятывы знайшлі жывы водгук і адабрэнне ў кітайскіх партнёраў. Аб гэтым заявіў журналістам член беларускай парламенцкай дэлегацыі, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі, член Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі Сяргей Сівец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 27 па 30 мая адбыўся афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Кітайскую Народную Рэспубліку. Праграма візіту была шырокай і насычанай. Адбыліся сустрэчы з намеснікам Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнем, старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь, прайшло першае пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Акрамя таго, беларускія парламентарыі наведалі аб'екты сацыяльнай інфраструктуры Пекіна.
У час візіту Наталля Качанава агучыла канкрэтныя прапановы, якія дадуць магчымасць вывесці на новы ўзровень супрацоўніцтва грамадскіх і маладзёжных арганізацый дзвюх краін. У прыватнасці, спікер прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая і арганізаваць беларуска-кітайскі маладзёжны турыстычны злёт.
"Гэтыя ініцыятывы прагучалі ў час сустрэч з кіраўніцтвам Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яны знайшлі жывы водгук і адабрэнне з боку нашых партнёраў", - адзначыў Сяргей Сівец.
"Наталля Іванаўна прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая для таго, каб ініцыятывы, якія генерыруюцца як з беларускага, так і кітайскага боку, знайшлі практычнае ўвасабленне, і гэта можна было б зрабіць максімальна аператыўна, - падкрэсліў парламентарый. - А супрацоўніцтва моладзі адыгрывае выключна важную ролю ў рэалізацыі прынцыпу пераемнасці пакаленняў. У гэтым плане ў нас даволі сур'ёзны рэсурс для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння маладзёжных арганізацый, арганізацыі ўзаемных візітаў, відэа-канферэнц-сувязі. Мяркуем, што створаны Камітэт высокага ўзроўню якраз дасць магчымасць каардынаваць гэту работу, даваць ёй адпаведную ацэнку, уносіць рэкамендацыі і прапановы па інтэнсіфікацыі работы".-0-