Анатоль Сівак
6 лістапада, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ў кароткія тэрміны замяніць гравійнае пакрыццё на цэментабетоннае і асфальт на дарогах, якія злучаюць райцэнтры з аграгарадкамі, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак на адкрыцці пасля рэканструкцыі 15-кіламетровага ўчастка трасы М3 Мінск - Віцебск ад Лагойска да Плешчаніц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Сівак адзначыў, што рамонт і рэканструкцыя дарожнай інфраструктуры ў краіне прадоўжыцца, у тым ліку ў невялікіх населеных пунктах.
"Мы павінны будзем у 1,4 тыс. аграгарадках за кароткі прамежак усе вуліцы прывесці ў парадак. Прэзідэнт паставіў задачу - яна таксама ў кароткі тэрмін будзе выканана: дарогі, якія знаходзяцца ў гравійным выкананні, ад раённых цэнтраў да аграгарадкоў - а гэта 300 км - павінны быць з цвёрдым пакрыццём", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Ён падкрэсліў, што пачынаецца новы этап у дарожным будаўніцтве, паколькі раней акцэнт у асноўным рабіўся на рамонце існуючага дарожнага палатна з асфальтабетону. "Сёння пераходзім на іншы этап - пачынаем мяняць гравійнае пакрыццё на пакрыццё з бетону, асфальту. Гэтыя 300 км хацелі б зрабіць з бетону, але аб'ектыўна ёсць участкі, дзе не можам парушыць прывычны жыццёвы рытм. Там няма іншых пад'ездаў, а будаваць аб'езды вельмі дорага. Таму будзе і бетон, і асфальт. Гэта работа ў наступным годзе пачнецца інтэнсіўна на гэтых 300 км", - расказаў Анатоль Сівак.-0-
Фота Сяргея Шэлега