ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2021, 16:19

Сівак: працаваць са зваротамі грамадзян трэба комплексна

У час прыёму
У час прыёму

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працаваць са зваротамі грамадзян трэба комплексна. Аб гэтым сёння сказаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, падводзячы вынікі асабістага прыёму грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння пытанні ў большай ступені былі звязаны з праблемамі, якія ўзнікаюць на месцах, на стыку заканадаўчых актаў, альбо з рашэннямі, якія былі прыняты не зусім прадумана, або ў якасці гэтых рашэнняў людзі сумняваюцца, - сказаў Анатоль Сівак, падводзячы вынікі прыёму. - Наша задача - вырашыць такія праблемы. У прыватнасці, недзе будзе неабходна ўдасканаленне заканадаўства. Напрыклад, у адным выпадку будзе рыхтавацца нарматыўны акт кіраўніка дзяржавы. Яшчэ ў адным таксама трэба будзе, напэўна, адпаведную ініцыятыву праявіць пасля вывучэння ўсёй дакументацыі. Як выснова - нам трэба больш ясна прапісваць працэдуры, каб і людзі ўсё дакладна разумелі, і тыя дзяржорганы, якія прымаюць рашэнні на падставе гэтых нарматыўных актаў. Таму разам з рашэннем канкрэтнай праблемы мы стараемся разгледзець пытанне комплексна".

Сярод узнятых грамадзянамі праблем - змяненне мэтавага прызначэння зямельных участкаў, выдача дазвольнай дакументацыі на правядзенне праектна-разведвальных работ і будаўніцтва малапавярховых жылых дамоў (блакіраваных жылых дамоў без прысядзібных участкаў) у Віцебску, адмена рашэння адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска ў частцы дзяржрэгістрацыі самавольна выкананага пераўладкавання падлогі.

На прыём да Анатоля Сівака таксама прыйшлі трымальнікі жыллёвых аблігацый ТАА "Жылбудкамплект" з пытаннем арганізаваць ахову на будаўнічай пляцоўцы ЖК "Грушаўскі пасад". Акрамя таго, грамадзяне закранулі пытанні аб пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і выкананні дарожна-будаўнічых работ на аўтадарозе Р58. Віцэ-прэм'ер запэўніў, што ўсе заявы будуць уважліва разгледжаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі