Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 13:53

Сівак аб падзеях у Мінску: "Эмоцыі б'юць цераз край"

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак звярнуўся да мінчан і заклікаў іх заставацца дома. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале "Мінск. Афіцыйна", перадае БЕЛТА.

"Навошта на пратэсных акцыях падлеткі і маленькія дзеці? Гэта безразважнасць або гэта шчыт?" - задаўся пытаннем Анатоль Сівак.

"Навошта акцыі пратэсту (супраць улады) ствараюць праблемы для гараджан? Для чаго перакрываюцца вуліцы і спыняецца грамадскі транспарт? Навошта ствараецца хаос? Эмоцыі б'юць цераз край. Падумайце: можна застацца дома - застануцца дома і работнікі праваахоўных органаў", - рэзюмаваў мэр Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі