Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2024, 12:53

Сітуацыя з Microsoft ніяк не паўплывала на работу Нацыянальнага аэрапорта Мінск

Фота з архіва
Фота з архіва
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з Microsoft ніяк не паўплывала на работу Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў намеснік генеральнага дырэктара па авіяцыйнай бяспецы і рэжыме аэрапорта Вадзім Праўлоцкі.

"Аэрапорт і ўсе ключавыя сістэмы Нацыянальнага аэрапорта Мінск працуюць у штатным рэжыме. У нас ніякіх збояў няма", - падкрэсліў Вадзім Праўлоцкі.

У авіякампаніі "Белавія" дадалі, што збояў у рабоце не назіраецца. "Усе сэрвісы працуюць у штатным рэжыме, на бягучы час ніякіх патэнцыяльных рызык не бачым", - пракаменціравалі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Раней паведамлялася, то масавы збой у рабоце аперацыйнай сістэмы (АС) Windows ускладніў функцыянаванне кампаній у сектарах банкінгу, авіяперавозак, СМІ і іншых галінах па ўсім свеце. Аб праблемах паведаміў шэраг банкаў і кампаній у ЗША, Аўстраліі, Індыі, Вялікабрытаніі і Еўрасаюзе. У Міністэрстве лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі адзначылі, што паведамленняў аб збоі ў рабоце сістэм у расійскіх аэрапортах на гэты час не паступала.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі