ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 12:33

Сітуацыя з каранавірусам ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантралюемай - Каранік

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі сітуацыя з каранавірусам застаецца кантралюемай. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантралюемай. Недзе яна больш напружаная, недзе менш", - праінфармаваў міністр.

Міністэрства аховы здароўя не выключае новых выпадкаў завозу каранавіруса, паколькі частка беларускіх грамадзян па-ранейшаму знаходзяцца за межамі краіны. Паводле слоў міністра, учора былі зафіксаваны выпадкі завозу з Нью-Дэлі, Лондана.

У той жа час выпадкі, калі крыніцай інфіцыравання станавіліся замежныя грамадзяне, адзінкавыя.-0-

Каранік: больш строгія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры перагрузцы медыкаўКаранік: больш строгія меры для раз
Уладзімір Каранік заклікаў беларусаў выконваць хаця б мінімальныя рэкамендацыі: захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў магазінах, купляць прадукты для пажылых сваякоў, абмяжоўваючы пры гэтым кантакты з імі.

Каранік: пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка - пачатку маяКаранік: пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка - пачатку мая
"У нас ёсць методыка прагназавання і дзеянняў пры розных варыянтах развіцця падзей. Мы думаем, што на пік мы выйдзем у канцы красавіка - пачатку мая", - сказаў Уладзімір Каранік.

Каранік: наконт каранціну ў школах адзінай думкі нямаКаранік: наконт каранціну ў школах адзінай думкі няма
З аднаго боку, дзеці не ўваходзяць у групу рызыкі, з другога - ідуць дыскусіі, наколькі яны могуць быць пераносчыкамі COVID-19.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі