Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сістэма электроннага маніторынгу мытнага транзіту ўкараняецца ў Беларусі

Грамадства 13.03.2019 | 15:10
Фота Брэсцкай мытні
Фота Брэсцкай мытні

13 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У пункце пропуску "Казловічы" сёння правялі эксперымент па прымяненні сістэмы маніторынгу міжнародных транзітных перавозак з выкарыстаннем электронных навігацыйных пломбаўаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рэспубліцы ідзе актыўная работа па стварэнні сегмента адзінай сістэмы транзіту Еўразійскага эканамічнага саюза. Нацыянальны пілотны праект стартаваў у канцы лютага і праводзіцца па графіку ў пяці буйных пунктах пропуску, размешчаных на беларуска-польскім, літоўскім, латвійскім і ўкраінскім участках граніцы: РПМА "Брузгі-2" і "Каменны Лог" Гродзенскай рэгіянальнай мытні, РПМА "Бігосава-1" Віцебскай, "Казловічы" Брэсцкай і "Новая Гута" Гомельскай мытняў. Для азнаямлення з практычнымі рэзультатамі пілотнага праекта ў "Казловічы" прыбылі прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, мытных службаў і нацыянальных аператараў дзяржаў ЕАЭС, органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Размова ідзе аб замене традыцыйных свінцовых пломбаў, якімі апячатваюцца грузы, на электронныя. Яны ўяўляюць сабой навігацыйныя ўстройствы, што працуюць праз усе сістэмы спадарожнікавай сувязі. Электронная пломба дае магчымасць у рэжыме рэальнага часу адсочваць месцазнаходжанне транспартнага сродку. Гэта забяспечвае празрыстасць і бяспеку перавозкі тавараў, вырашае праблему несакцыянаванага доступу да грузу, выключае кантрабанду і іншыя карупцыйныя рызыкі.

"Мы выкарыстоўваем вопыт іншых дзяржаў ЕАЭС, у тым ліку Расіі і Казахстана, якія правялі ўжо ў мінулым годзе сумесны эксперымент. Але мы ствараем уласны сегмент, які ў далейшым будзе ўкаранёны і злучаны з сістэмамі транзіту тавараў усіх пяці дзяржаў. Мы гатовы ўжо ў бягучым годзе пачаць поўнамаштабнае прымяненне электронных пломбаў", - паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Андрэй Бальшакоў.

На сёння ў рэспубліканскіх пунктах мытнага афармлення прыменена ўжо больш за 100 электронных пломбаў. Усяго ж у час пілотнага праекта плануецца прымяніць больш за 150 гэтых навігацыйных устройстваў. Укараненне новаўвядзення будзе весціся паэтапна, пачынаючы з пэўных груп тавараў. Перш за ўсё гэта стане альтэрнатывай мытнага суправаджэння грузаў, яго замена электронным. Таксама разглядаецца магчымасць прымянення электронных пломбаў у адносінах да чыгуначнага транспарту, кантэйнераў, што перамяшчаюцца ў рамках Шаўковага шляху.

"Дарога ад Кітая да Еўропы - так званы Шаўковы шлях - не загружана, таму што тавары ідуць вельмі доўга. Іх спыняюць на мытнях, ускрываюць, правяраюць. А электронная пломба дае перавагу зялёнага калідора. Час праходжання грузу можа скараціцца на 30-50 працэнтаў. Гэта ўсім выгадна", - адзначыў намеснік дырэктара казахстанскага Інстытута касмічнай тэхнікі і тэхналогій Нурлан Сацераў.

На думку экспертаў, адзіная сістэма транзіту тавараў па мытнай тэрыторыі ЕАЭС з выкарыстаннем электронных навігацыйных пломбаў можа пачаць работу не раней за 2020 год.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.