Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2020, 10:25

Сістэма апавяшчэння правяраецца ў Беларусі, абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС у час праверкі сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

"Сёння стартуе міжведамасная акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Будзе правярацца сістэма апавяшчэння. Абаненты А1 і МТС атрымаюць СМС", - праінфармавалі ў МНС.

Будуць разасланы паведамленні з тэкстам: "Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння, ніякіх дзеянняў не патрэбна".

Як паведамлялася, акцыя "Адзіны дзень бяспекі" праходзіць у Беларусі з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні намаганні ўсіх дзяржорганаў накіраваны на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Сістэма апавяшчэння будзе правярацца ў тым ліку з выкарыстаннем эфіру радыёстанцый і інтэрнэт-рэсурсаў. На прамысловых прадпрыемствах, небяспечных аб'ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей пройдуць трэніроўкі дзеянняў у выпадку пажару. Будуць правераны сілы грамадзянскай абароны, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай, калектыўнай абароны, уменне аказваць дапамогу пацярпелым, арганізоўваць і кіраваць эвакуацыяй.

Правядуць і мерапрыемствы для павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах, конкурсы па тэматыцы ў навучальных установах, будуць разгорнуты навучальныя пляцоўкі ад МНС. Пройдуць тэматычныя сустрэчы з жыхарамі. Асаблівую ўвагу ўдзеляць рабоце камісій. Будзе праведзены дэталёвы аналіз прычын і ўмоў, што садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі