Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 снежня 2020, 15:19

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў навагоднюю ноч і першы дзень 2021 года

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў навагоднюю ноч і першы дзень 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першы дзень 2021 года ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць знаходзіцца пад уплывам сістэмы актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. У краіне чакаецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе дажджу і мокрага снегу", - расказалі ў Белгідрамеце.

Ноччу і раніцай 1 студзеня месцамі па Беларусі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 1 па паўночным захадзе да плюс 7 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску ў навагоднюю ноч часам будуць выпадаць ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 2 градусаў. У першы дзень новага года ў сталіцы таксама пройдуць дождж і мокры снег, будзе 1-3 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі